У Харкаўскай вобласці 3-я штурмавая брыгада пайшла ў наступ
Байцы 3-я асобнай штурмавой брыгады
У Харкаўскай вобласці 3-я асобная штурмавая брыгада Узброеных сіл Украіны пайшла ў наступ. Яна прасунулася ўглыб фронту на амаль два квадратныя кіламетры. Пад кантроль былі ўзятыя "батальённы раён абароны акупантаў, варожыя ўзводныя, ротныя апорныя пункты".
У брыгадзе адзначаюць, што на полі бою суадносіны сіл былі 2,5 да 1 на карысць расіян. Расійскія войскі страцілі тры сотні байцоў, а таксама "значную колькасць тэхнікі і ўзбраенняў".
"Галоўная задача аперацыі была збіць наступальны патэнцыял 20-й арміі РФ, — кажа камандзір брыгады палкоўнік Андрэй Білецкі. — На гэтую хвіліну гэтая задача выканана... Унікальнасць аперацыі заключалася ў тым, што мы наступалі на пераважаючага ворага і атрымалі перамогу. Поспех залежаў ад дэталёвага планавання, нестандартных рашэнняў, зладжанай працы... Героямі поля бою былі танкісты, сапёры, разведчыкі і ў першую чаргу — штурмавікі".
Аперацыя брыгады зняла напружанне на іншых участках фронту. Цяпер расійскія войскі спрабуюць вярнуць страчаныя пазіцыі, выкарыстоўваюць авіяцыю і артылерыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.