У Кіеве адмянілі канцэрт стэндап-коміка з Беларусі Івана Вусовіча
У Кіеве адмянілі канцэрт стэндап-коміка беларускага паходжання Івана Вусовіча. Артыста не пусцілі ва Украіну, паведамляецца ў групе "Жыць у Кіеве" ў Фэйсбуку.
Канцэрт быў адменены за паўгадзіны да пачатку. Пры гэтым паведамляецца, што былі прададзеныя ўсе квіткі не толькі на асноўны, але і на дадатковы выступы стэндапера.
Уладальнікам квіткоў прыйшлі смс-паведамленні з папярэджаннем пра адмену канцэрту і прапановай вярнуць грошы.
Мяркуецца, што праблемы на мяжы ў Вусовіча маглі ўзнікнуць праз яго выступ у Крыме ў 2016 годзе.
Вусовіч родам з Мядзеля, але цяпер жыве ў Маскве.