У Кіеве чэргі — людзі купляюць пітную ваду
Раніцай 24 лютага ў Кіеве чэргі — людзі купляюць пітную ваду. Чэргі таксама можна назіраць каля аптэк, банкаматаў. Людзі набываюць прадукты харчавання. Некаторыя крамы не адчыніліся.
У чацвер Расія атакавала Украіну — былі нанесеныя ракетныя ўдары па аэрадромах, вайсковых частках, складах. На Данбасе ідуць баі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.