У Кіеве на два тыдні закрылі метро

У Кіеве на два тыдні закрылі метро

У Кіеве 18 сакавіка на два тыдні закрылі метро, галоўны там від транспарту. Гэта адна з мер па стрымліванні распаўсюду каранавіруса. Ва ўкраінскай сталіцы ў сераду быў сапраўдны транспартны калапс. Наземным грамадскім транспартам карыстацца можна толькі ў медыцынскай масцы. А яшчэ ўведзеная норма — 10 чалавек адначасова ў салоне аўтобуса, тралейбуса ці маршруткі. Але кіроўцам гэта кантраляваць цяжка. На прыпынках утварыліся доўгія чэргі пасажыраў. Людзі сталі часцей карыстацца таксоўкамі, паведамляе svaboda.org.

Ва Украіне паводле афіцыйных звестак 14 выпадкаў заражэння каранавірусам, у Беларусі — 51.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі