У Кіеве прайшоў Марш роўнасці, арганізаваны ЛГБТ-супольнасцю

У Кіеве прайшоў Марш роўнасці, арганізаваны ЛГБТ-супольнасцю

У Кіеве прайшоў Марш роўнасці, арганізаваны прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасці. Як перадае УНІАН, акцыя адбылася без правакацыяў, якія перадухілілі праваахоўнікі. У рэдкіх выпадках былі спробы прарвацца праз кардон паліцыі, але поспеху яны не мелі.

Шэсце прайшло ў цэнтры Кіева. Яго ўдзельнікі выкрыквалі лозунгі: “Бунтуй, кахай, правоў на аддавай!”, “Правы чалавека — перадусім!”, “Краіна для ўсіх” і іншыя.

У Маршы роўнасці прыняло ўдзел каля тысячы чалавек. Іх ахоўвалі каля 5,5 тысячы праваахоўнікаў. Апроч саміх прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў акцыі прынялі ўдзел замежныя дыпламаты, сябры праваабарончых арганізацый і звычайныя грамадзяне.

           
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі