У Кіеве пройдзе фестываль Sziget
Уладальнікі брэнда і ўкраінскія арганізатары мяркуюць, што мерапрыемства стане штогадовым.
Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя і венгерская кампанія Sziget Cultural Management Ltd падпісалі пагадненне, у адпаведнасці з якім з 2014 года ў Кіеве будзе праводзіцца штогадовы міжнародны музычны фестываль Sziget Kyiv, паведамляе украінскі рэсурс “Дело”.
Музычны фестываль плануецца праводзіць на Труханавым востраве ва ўкраінскай сталіцы.
Цяпер праводзяцца работы па добраўпарадкаванні вострава. Таксама там праводзіцца рок-фестываль Rock'n Sich, заснаваны Алегам Скрыпкам.
Арганізатары плануюць правесці першы фестываль у канцы чэрвеня наступнага года.
На фестывалі, які працягнецца 3 дні, будуць праводзіцца спартовыя спаборніцтвы, мастацкія экспазіцыі, галерэі пад адкрытым небам, тэатральныя паказы і дзіцячыя праграмы.
Арыгінальны фэст Sziget праходзіць у Будапешце цягам больш як 20 гадоў. З венгерскай яго назва перакладаецца менавіта як “востраў”. Гэта адзін з найбуйнейшых музычных фестываляў у Еўропе.
Фота: senyorita.net