У Кіеве з імправізаванага забегу на лыжах пачалася "Беларуская вясна"

"Беларуская вясна" пачалася сёння ў Кіеве. Фестываль беларускай культуры ва Украіне арганізаваны актывістамі ініцыятывы "Салідарнасць". Яго стартавай акцыяй стаў імправізаваны забег на лыжах па асфальце пад назвай "Кубак Лукашэнкі". Дарэчы, такая акцыя адбываецца на галоўнай вуліцы ўкраінскай сталіцы ўжо другі раз.

Увечары ў суботу ў рамках "Беларускай вясны" ў культурна-мастацкім цэнтры Нацыянальнага ўніверсітэта "Кіева-Магілянская Акадэмія" адбудзецца прэм'ера фільма кінастужкі "Беларускі Супраціў".

Як паведамляе Радыё Свабода, дэманстрацыі фільмаў, выставы, канферэнцыі. канцэрты і іншыя мерапрыемствы "Беларускай вясны" будуць адбывацца ў Кіеве да сярэдзіны красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі