У Кіеве заявілі, што не будуць весці перамовы з РФ аб перамір'і на Раство

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украіна не будзе весці ніякіх перамоў з Расіяй пра перамі'е на Раство. Пра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

Раней пра "рэжым спынення агню" было аб'яўлена ў Маскве. Ён мусіць дзейнічаць на ўсім фронце ва Украіне з 12-й гадзіны 6 студзеня да 24-й гадзіны 7 студзеня. Уладзімір Пуцін заклікаў улады Украіны аб'явіць на той час такі ж рэжым спынення агню.

"Каму яны гэта перамір'е прапануюць? Самі сабе?кажа Данілаў. — Ёсць даволі простае рашэнне: забіраюць свае валізкі, свой хлам і адпраўляюцца ў Расію. Ніякіх перамоваў з імі няма. Да нас гэта не мае ніякага дачынення".

У Кіеве заявілі, што не будуць весці перамовы з РФ аб перамір'і на Раство

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі