У клубе Re:Public гардэроб стаў платным
У мінскім клубе Re:Public гардэроб стаў платным. Па словах супрацоўнікаў клуба, платны гардэроб можа і навінка для Беларусі, але, да прыкладу, у Расіі ці Еўропе практыкуецца ўжо даўно.
“Летам гардэроб практычна не працуе, таму стаўкі гардэробшчыка на гэты перыяд у нас няма, − гавораць у клубе. – Але, каб чалавеку, які прымае гэтыя 10-20 куртак за канцэрт, хоць нешта заплаціць, мы пайшлі на гэты крок. Да таго ж, пад гардэроб мы арэндуем 100 квадратных метраў, плацім немалыя грошы, таму, каб хоць неяк гэтыя грошы адбіць, мы вырашылі пайсці на такі крок. Можна было кошт гардэроба ўключыць у кошты на піва ці ў суму арэнды клуба пад мерапрыемствы, але мы вырашылі пайсці такім чынам”.
Цяпер, каб ваша верхняя вопратка не перашкаджала вам падчас канцэртаў ды вечарынак у клубе Re:Public, гардэробшчыку давядзецца заплаціць 1 рубель.