У Кобрыне сутыкнуліся легкавік і аўтобус з 30 пасажырамі
Аўтобус атрымаў значныя пашкоджанні
У пятніцу ў 07:30 у Кобрыне на адным са скрыжаванняў адбылося лабавое сутыкненне легкавіка і аўтобуса з 30 пасажырамі. Даішнікі сцвярджаюць, што ніхто з іх не пацярпеў.
Аўтамабілем Peugeot кіравала 33-гадовая жанчына. Яна не саступіла шлях аўтобусу MAZ, які рухаўся па галоўнай дарозе.
Кіроўцу легкавіка завезлі ў бальніцу "для ацэнкі стану здароўя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.