У Кобрыне мужчына ўкалоў свайму сябру смяротную дозу наркотыка

У Кобрыне мужчына ўкалоў свайму сябру смяротную дозу наркотыка

У Кобрыне на лаўцы ў гарадскім парку было знойдзена цела 28-гадовага мужчыны. Паводле версіі следства, ён загінуў з-за таго, што смяротную дозу ацэтыляванага опію яму ўкалоў яго 41-гадовы сябр. Пра гэта паведамляе прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

У кватэры ў збытчыкаў праваахоўнікі знайшлі наркотыкі. У дачыненні да 41-гадовага жыхара горада ўзбуджаная крымінальная справа па ч.5 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Беларусі. Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Марына Дранькова таксама паведамляе, што 19 ліпеня ў Брэсцкай гарлякарні ад перадазіроўкі наркотыкаў памёр 27-гадовы мясцовы жыхар. Ва ўстанову аховы здароўя яго прывезла хуткая дапамога, якую выклікаў, зайшоўшы ў госці, знаёмы. Праверку па гэтым факце праводзіць Брэсцкі міжраённы аддзел СК. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі