У краіне ўпалі цэны
Еўрарадыё вырашыла паглядзець, ці адчулі гэтае зніжэнне коштаў прадаўцы і пакупнікі ў крамах ды рынках. У чацвер Пётр Пракаповіч, кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі, аб’явіў пра зніжэнне коштаў на спажывецкія тавары ў краіне на 0,2%. Феномен зніжэння коштаў на прадукцыю называецца ў навуцы дэфляцыяй.
Як нам падалося, гэта невядомы для эканомікі Беларусі тэрмін. Але прэсавы сакратар Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў расказаў, што насамрэч гэта не сенсацыйны феномен для краіны:
“Насамрэч гэта не першы выпадак. У мінулым годзе было такое. Адзін ці два месяцы, але дакладна былі”.
Па канкрэтныя лічбы “Еўрапейскае радыё” звярнулася ў Міністэрства статыстыкі. Алена Кандраценка, прэсавы сакратар самага дакладнага міністэрства, патлумачыла, што кошты на спажывецкую прадукцыю сапраўды знізіліся, а на прамысловую наадварот падняліся амаль на 2%:
“Пакуль яшчэ ідзе фармаванне вынікаў за апошні перыяд са студзеня па красавік. Таму ёсць толькі агульныя лічбы. Індэкс спажывецкіх коштаў за красавік у параўнанні з папярэднім месяцам склаў 99,8%. Індэкс коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі склаў 101,9% у параўнанні са снежнем”.
Але гэта статыстычныя звесткі. Таму Еўрарадыё вырашыла даведацца непасрэдна ў крамах і рынках, ці сапраўды можна назіраць падзенне коштаў. Інэса Шыманская, начальнік гандлёвага аддзела сталічнага універсаму “Еўрапейскі”, распавяла, што іх наведвальнікі не адчулі на сабе ніякага падзення коштаў:
“Падзенне коштаў? Калі шчыра, то мы гэтага не заўважылі”.
На самым вядомым сталічным Камароўскім рынку Еўрарадыё прывялі прыкладныя параўнальныя кошты на сезонную прадукцыю:
“Памідоры: яны былі 4,6 – на гэты момант 3500 -5000 рублёў. Цыбуля зялёная: была 4,10 – зараз 4,9. Капуста ранняя: была 2500-3200 — стала 2500-3100 рублёў”.
Такім чынам, на сезонную прадукцыю сапраўды назіраецца невялічкае зніжэнне коштаў. Ці існуе тая ж тэндэнцыя на іншыя віды тавараў, як, напрыклад, крупы, мяса і малако, журналістам адказалі ў планавым аддзеле Камароўскага рынку:
“У нас не назіраецца. Гэта стабільныя кошты са ста адсоткамі. Мяса і малако таксама стабільныя кошты маюць”.
А на думку беларускага эканаміста Аляксандра Патупы, беларусы зараз маюць не тое што зніжэнне коштаў, а, наадварот — няўхільны рост:
“Тое, што сезоны ўплываюць на кошты, – гэта факт. Звычайны спажывецкі кошык, які звязаны з прадуктамі харчавання і жыроўкамі, хутчэй дэманструе нам пэўны рост коштаў. Гэта не гаворачы пра тое, што праблемы існуюць вельмі жорсткія.
Да таго ж, адкрытым тэкстам было сказана: ці ліквідацыя амаль усіх ільгот, ці фундаментальнае павышэнне коштаў на тыя ж жыроўкі. На мой погляд, у плане такога спажывецкага кошыку, мы хутчэй маем няўхільны рост коштаў”.
На 2007 год інфляцыя запланавана ў межах 8%. Атрымліваецца, што за першыя тры месяцы краіна нават ідзе з апярэджаннем плана. Па-за планам апынуўся толькі студзень з ростам коштаў на 2,8%. Еўрарадыё параўнала красавіцкую інфляцыю за апошнія тры гады. У красавіку 2006-га году яна склала 0,9%; у 2005-м – палову адсотка.
Атрымліваецца, што нельга гаварыць ні пра якую сезоннасць. Іншае пытанне: адкуль жа ў гэтым годзе ўзялося гэтае паніжэнне коштаў – так і засталося незразумелым.
Фота — pics.rbc.ru