У крамах "Еўрагандлю" і "Дабранома" знайшлося невядома кім увезенае віно
На пачатку сакавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) атрымала зварот, у якім паведамлялася аб продажу прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням закона. Ведамства правяло праверку ў васьмі крамах буйных гандлёвых сетак Мінска, гаворыцца на сайце МАРГ.
Парушэнні, пра якія гаварылася ў звароце, былі выяўленыя ў шасці крамах, якія належаць сеткам "Еўрагандаль" і "Дабраном". На этыкетках вінных газаваных напояў не было інфармацыі пра пастаўшчыкоў.
Выправіць гэтыя парушэнні рытэйлеры павінныя да 18 сакавіка 2019 года ўключна. За невыкананне ім пагражае папярэджанне або штраф — да 510 рублёў (20 базавых велічыняў).