У Крамлі адмаўляюцца каментаваць заяву Лукашэнкі пра расійскую авіябазу
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі аб размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі.
“Я, шчыра кажучы, пакуль не гатовы каментаваць, гэта трэба пакуль старанна праверыць, пра што ідзе гаворка. Толькі пасля гэтага нешта мы зможам сказаць”, — цытуе Пяскова ria.ru.
Нагадаем, што ўчора, падчас адкрыцця першага ўчастка МКАД-2 Лукашэнка выступіў перад жыхарамі Мінскага раёна і зрабіў шэраг заяваў, у тым ліку пра расійскую авіябазу. Са словаў кіраўніка краіны, ён не ведае пра такі праект і пакрыўджаны на расійскае кіраўніцтва, бо тое ўкідвае такую інфармацыю ў СМІ. Лукашэнка заявіў, што Беларусі цяпер не патрэбная авіябаза з вайскоўцамі замежнай краіны.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб стварэнні ў Беларусі расійскай авіябазы. У распараджэнні было сказана, што Мінабароны даручана сумесна з МЗС правесці перамовы з беларускім бокам і падпісаць ад імя Расіі гэтае пагадненне.
Фота: rbc.ru