У красавіку найбольшы прырост абаненцкай базы прадэманстраваў “БеСТ”

Да пачатку траўня абаненцкая база аператара сотавай сувязі "БеСТ" перавысіла 133 тысячы чалавек. Больш за 8 тысяч з іх падлучыліся ў красавіку.

“БеСТ” прадэманстраваў амаль такі ж прырост абаненцкай сеткі, як разам узятыя “Velcom” і “МТС”. За красавік да сетак абодвух аператараў падлучылася па 5 тысяч новых абанентаў.


Колькасць абанентаў ТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" ("МТС") дасягнула 3 мільёнаў 380 тысяч чалавек, СП ТАА "Мабільная лічбавая сувязь" ("Velcom") 2 мільёнаў 665 тысяч.


У пачатку траўня колькасць карыстальнікаў мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі перавысіла 6 мільёнаў 178 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі