У круасанаў быў толькі адзін недахоп — і мінская пякарня яго выправіла

Гіганцкія круасаны пякуць у Мінску

Гіганцкія круасаны пякуць у Мінску / briocheparis

Круасаны ўсім добрыя, акрамя формы. Калі б круасан быў плоскім, ён быў бы нашмат зручней. Відавочна, так і падумалі ў менскай пякарні "Брыёш", і спяклі... плоскі круасан. Кажуць, гэты трэнд на круасаны 2D прыйшоў з Паўднёвай Карэі.

Але на гэтым пякарня не спынілася і пасля звычайнага плоскага круасана спякла гіганцкі плоскі круасаны. Цяпер мінчанкі фатаграфуюцца з ім, таму што сфоткаць яго зручней, чым з'есці.

Каштуе такі круасан-волат ад 70 да 100 рублёў, і таму пякуць яго толькі на заказ. У Мінску наогул пайшла нейкая гігантаманія. Памятаеце, мы распавядалі вам пра кубачкі капучына памерам з добрае вядро? Нагадваем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі