У Крычаве пачалі крымінальную справу на супрацоўніка міліцыі

У Крычаве пачалі крымінальную справу на супрацоўніка міліцыі

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало крымінальную справу на аднаго з аператыўных супрацоўнікаў мясцовага РАУСа. Капітана міліцыі Андрэя Генералава вінавацяць у перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў, піша праваабарончы сайт "Вясна"

Па звестках праваабаронцаў, здарэнне адбылося ў 2016 годзе. Міліцыянт, нібыта, прычыніў цялесныя пашкоджанні мясцоваму жыхару, які раптоўна памёр на пачатку чэрвеня.

Па звестках Следчага камітэта, гаворка ідзе пра 60-гадовага бяздомнага жыхара Крычава без пэўнага месца жыхарства. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы. Менавіта гэты мужчына заявіў, што яго збіў супрацоўнік міліцыі. Сёлета 5 чэрвеня яго цела без бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці знайшлі ў крычаўскім парку Перамогі.

Іншыя дэталі справы пакуль застаюцца невядомымі. Невядома таксама, ці на свабодзе абвінавачаны і ці застаецца ён міліцыянтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі