У Купалаўскім пасля рэканструкцыі стане меней месцаў у зале
Будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы хочуць вярнуць гістарычнае аблічча і абсталяваць яго найноўшымі тэатральнымі тэхналогіямі. Са словаў каардынатара рэканструкцыі Георгія Вернякоўскага, праект распрацоўвалі цягам двух год, выкарыстоўваючы захаваныя старыя фотаздымкі і камп’ютарнае мадэляванне. Пасля рэканструкцыі Купалаўскі вонкава будзе выглядаць так, як выглядаў у канцы XIX стагоддзя, перадае БелаПАН. Унутры будзе сістэма размеркаванага клімат-кантролю і сістэма “разумны дом”. У фае плануюць усталяваць маніторы, на якія будзе перадавацца карцінка з зале. На сцэне з’явяцца мабільныя пляцоўкі, якія дазволяць перасоўваць дэкарацыі вагой болей за 30 кг. Будуць там і відэаэкраны, што дазволяць ствараць на сцэне відэавыявы, у дадатак да стацыянарных дэкарацыяў. З’явіцца і шэраг іншых тэхнічных навінаў.
А вось колькасць месцаў у залі зменшыцца ад 523 да 400 — гэта звязана з сучаснымі супрацьпажарнымі нормамі праходаў паміж радамі.
А вось колькасць месцаў у залі зменшыцца ад 523 да 400 — гэта звязана з сучаснымі супрацьпажарнымі нормамі праходаў паміж радамі.