У Курапатах вандалы спаганілі скульптуру ў памяць Вацлава Ластоўскага
У Курапатах — чарговы акт вандалізму. На скульптуры ў памяць Вацлава Ластоўскага з'явіліся надпісы "Упырь".
Здымкі, зробленыя 7 красавіка, апублікавалі журналісты тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Вацлаў Ластоўскі — гісторык, пісьменнік, грамадскі і культурны дзеяч. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і "неадменны сакратар" Інстытута беларускай культуры, з якога вырасла Акадэмія навук. Ён быў прыгавораны да расстрэлу ў 1938 годзе.
Акты вандалізму ў Курапатах адбываюцца ўжо два дзесяцігоддзі, але ніводнага разу міліцыянты не злавілі злымыснікаў. Аднак былі выпадкі, калі вандалаў лавілі актывісты і перадавалі ў рукі міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.