У Курапатах супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы, некаторыя ўпалі на крыжы

Курапаты вясной 2023-га / facebook.com
Курапаты вясной 2023-га / facebook.com

У Курапатах, верагодна, супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы, некаторыя ўпалі на крыжы. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў Facebook Аляксандрам Сапегам фотаздымкі. На іх жа бачныя сляды дзеянняў і вандалаў, якія робяць нецэнзурныя надпісы на крыжах.

У часы сталіншчыны ў Курапатах пад Мінскам адбываліся масавыя расстрэлы. Праўда пра гэтае злачынства была агучана ў канцы 1980-х. Там быў створаны Народны мемарыял.

Акты вандалізму ў Курапатах адбываюцца на працягу дзесяцігоддзяў, але злымыснікаў не знаходзяць і, відаць, нават не шукаюць.

У Курапатах супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы, некаторыя ўпалі на крыжы
У Курапатах супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы, некаторыя ўпалі на крыжы
У Курапатах супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы, некаторыя ўпалі на крыжы
У Курапатах супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы, некаторыя ўпалі на крыжы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі