У кватэры журналісткі “Народнай волі” Марыны Коктыш праходзіць ператрус

Міліцыя праводзіць ператрус у кватэры намесніцы галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Марыны Коктыш. Ніякіх падрабязнасцяў Марына не здолела распавесці.

Нагадаем, сёння адбыліся ператрусы ў кватэры рэдактара сайта “Хартыя ‘97” Наталлі Радзінай. У яе канфіскавалі 8 камп’ютараў. Таксама міліцыя правяла вобыск на працоўным месцы шэф-рэдактара “Народнай волі” Святланы Калінкінай. Усе тры ператрусы, найхутчэй, звязаныя са справы пра паклёп на колішняга кіраўніка Гомельскага КДБ Івана Каржа.


Чытайце таксама:

Журналістку “Народнай волі” дапыталі па справе аб паклёпе на КДБ

Пасля "Хартыі'97" ператрус зладзілі ў рэдакцыі "Народнай Волі"


Наталлі Радзінай разбілі твар, а ў “Хартыі‘97” канфіскавалі камп’ютары


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі