У Лагойскім раёне адбылося лабавое суткненне легкавікоў, загінулі два чалавекі

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/

У Лагойскім раёне Мінскай вобласці адбылося лабавое суткненне легкавікоў, загінулі два чалавекі. Як паведамляе мінская міліцыя, аварыя здарылася ў аўторак каля 14-й гадзіны на 29-м кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск — Віцебск". Toyota, якой кіравала 24-гадовая дзяўчына, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе наляцела на Volkswagen. Адзначаецца, што адбылося гэта падчас дажджу. У нейкі момант вадзіцель не справілася з кіраваннем, аўтамабіль занесла.

Загінулыя — кіроўца Toyota і 30-гадовы пасажыр. Яшчэ двое пасажыраў (ва ўзросце 25 і 31 года) атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. Кіроўца Volkswagen ад шпіталізацыі адмовіўся. Следчы камітэт піша, што ў бальніцу для аказання меддапамогі прывозілі траіх чалавек.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб".

У Лагойскім раёне адбылося лабавое суткненне легкавікоў, загінулі два чалавекі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі