У Латвіі ўводзяць жорсткі лакдаўн з-за COVID-19

У Латвіі не ўдалося нарасціць дастатковыя тэмпы вакцынацыі​ / Reuters
У Латвіі не ўдалося нарасціць дастатковыя тэмпы вакцынацыі​ / Reuters

У Латвіі з 21 кастрычніка будзе ўведзены жорсткі лакдаўн праз сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, заявіў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр краіны Крыш'яніс Карыньш. Такое рашэнне прыняў Савет па крызісным кіраванні, а сёння яго павінен зацвердзіць латвійскае ўрад, паведамляе ТАСС.

Строгія абмежаванні будуць дзейнічаць 4 тыдні — да 15 лістапада. У гэты перыяд большасць крам, забаўляльныя і навучальныя ўстановы будуць зачыненыя. Будуць працаваць толькі крамы з таварамі першай неабходнасці. Усіх студэнтаў і большасць школьнікаў перавядуць на дыстанцыйную вучобу. Акрамя таго, у краіне плануецца ўвесці каменданцкую гадзіну. З 20:00 да 05:00 можна будзе выходзіць з дому толькі па важкіх прычынах.

У Латвіі расце колькасць хворых. Прычына — у нізкіх тэмпах вакцынацыі, патлумачыў кіраўнік латвійскага ўрада. Паводле яго слоў, сістэма аховы здароўя краіны зараз знаходзіцца пад пагрозай з-за вялікай колькасці хворых.

"Калі мы радыкальна нешта не памяняем, бальніцы не змогуць дапамагчы не толькі хворым каранавірусам, але і тым вакцынаваным, у якіх абвострацца іншыя захворванні", — адзначыў Карыньш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі