У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток
У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток ДК-47Б, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося ў суботу, 28 ліпеня. Нецвярозы мужчына, якога раней неаднаразова судзілі (у тым ліку за крадзяжы), угнаў каток ДК-47Б з участку аўтадарогі Вялікі Поўсвіж — Чарнаручча. Ён праехаў на катку 500 метраў да свайго дома ў вёсцы Малы Поўсвіж.
Пра скрадзены каток у міліцыю паведаміла маці ўгоншчыка. Дарожная тэхніка стаяла на ўездзе ў двор. Міліцыянтам мужчына заявіў, што катком хацеў разраўняць і ўтрамбаваць пясок на ўездзе.
Фота: uvd.vitebsk.gov.by