У лесе на Лідчыне знайшлі цела 20-гадовага хлопца са скрыпкай
7 чэрвеня ў 14.40 у лесе каля вёскі Дайнова Лідскага раёна знайшлі труп. Як піша "Лідская газета", на целе былі множныя рэзаныя раны — на левым перадплеччы і плячы, каля правага локцевага згіну і правага перадплечча, грудной клеткі злева.
Следчыя, якія прыбылі на месца здарэння выявілі асобу загінулага. Ім апынуўся непрацуючы 20-гадовы жыхар вёскі Астроўля. Малады чалавек сышоў з дому яшчэ 4 чэрвеня.
На месцы здарэння былі знойдзеныя таксама лязо "Спадарожнік", скрыпка, смык, футарал для скрыпкі, акуляры, мужчынская кашуля з напластаваннем рэчыва бурага колеру, бялізна.
Праваахоўнікі высвятляюць абставіны і прычыну смерці.