У Лідскім раёне перакуліўся аўтацягнік з трубамі, загінуў кіроўца
У Лідскім раёне перакуліўся аўтацягнік, які вёз з боку сталіцы металічныя трубы. Здарэнне адбылося ўначы 13 верасня на 184-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, яго справакаваў аўтамабіль BMW, які выехаў на сустрэчную паласу руху (нешта адцягнула ўвагу кіроўцы легкавіка). Менавіта пасля сутыкнення машын грузавік і апынуўся ў кювеце ды стаў коламі ўверх.
29-гадовы кіроўца аўтацягніка памёр на месцы. У легкавіку ніхто не пацярпеў. Усе абставіны здарэння будуць высветленыя ў выніку расследавання.
Больш фота гл. тут.
Фота: onliner.by