У Лідзе два чалавекі пойдуць пад суд — заражэнне ВІЧ
У Лідзе распачалі дзве крымінальныя справы па факце заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека. Суды чакаюць мужчыну і маладую жанчыну. Першы жыў з дзяўчынай некалькі год і не распавядаў пра свой дыягназ. Калі дзяўчына здала аналіз на ВІЧ, то даведалася пра свой пазітыўны статус.
У другім выпадку дзяўчына занялася сэксам з мужчынай падчас сумеснай папойкі. Яна папярэдзіла свайго каханка, што мае ВІЧ, аднак распалены алкаголем і жарсцю мужчына прапусціў гэтую інфармацыю міма вушэй.
Цяпер прызначаная экспертыза, якая павінна вызначыць, хто менавіта заразіў пацярпелых. Як перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, гэта магчыма — ВІЧ мае пэўны штам. Калі віна будзе даказаная, мужчына і жанчына могуць трапіць за краты тэрмінам ад 5 да 13 год.