У Лідзе прайшоў стыхійны мітынг пратэсту супраць шкоднага заводу

У Лідзе на Гродзеншчыне жыхары сабралі ўжо каля дзвюх тысяч подпісаў пад зваротам да ўладаў. Людзі патрабуюць адмяніць рашэнне аб будаўніцтве заводу са шкоднай вытворчасцю. Свой пратэст людзі выказалі і на стыхійным мітынгу, які адбыўся 1 чэрвеня. Новы завод гарачага ацынкоўвання металаканструкцыяў плануецца пабудаваць прыкладна за 350 метраў ад бліжэйшых вёсак і за 800 метраў ад жылога мікрараёну гораду Ліды. У гэтым мікрараёне ўжо знаходзіцца завод "Оптык", а побач з вёскамі — ачышчальныя збудаванні, трубы якіх непасрэдна выведзеныя да людскіх гародаў.

Асабліва людзей пакрыўдзіла, як мясцовыя ўлады правялі ў вёсцы Шырокае сустрэчу з насельніцтвам наконт будаўніцтва заводу. У працоўны час, без аб’яваў сабралі некалькі пенсіянераў. Але людзі даведаліся і масава туды прыйшлі, пачалі задаваць пытанні, на якія не пачулі адказу.

А праз некалькі дзён у "раёнцы" і на лідскім тэлебачанні пасля слуханняў паспяшаліся абвясціць, што мясцовыя жыхары не супраць будаўніцтва.

Намеснік старшыні Лідскага райвыканкаму Іван Курман заявіў Радыё "Свабода", што абурэнні людзей ён лічыць заўчаснымі. Па яго словах, у Акадэміі навук яшчэ толькі распрацоўваецца праект. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі