У Лідзе ўсталявалі конны помнік князю Гедзіміну (фота)
У Лідзе ўсталявалі конны помнік вялікаму літоўскаму князю Гедзіміну. Фатаздымак апублікаваў вядомы блогер Эдуард Пальчыс. Адкрыццё помніка прызначанае на 7 верасня падчас фэсту Lidbeer.
Помнік быў зроблены паводле эскізеа скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, якія выйгралі конкурс, абвешчаны Лідскім райвыканкамам.
Дарэчы, Нячай і Аганаў — таксама аўтары мемарыялу ў Курапатах, усталяванага ў 2018 годзе.