У Лідзе затрымалі падсуднага, які ўцёк з-пад варты ў бальніцы

У Лідзе затрыманы падсудны 56-гадовы Анатоль Кудзелка, які ў ноч на 10 сакавіка ўцёк з-пад варты з хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Там ён знаходзіўся пасля аперацыі па выдаленні апендыцыту.
Кудзелка быў абвешчаны ў агульнадзяржаўны вышук, па факце ўцёкаў была распачатая крымінальная справа. Затрымаць яго ўдалося 13 сакавіка. Участковыя міліцыянты знайшлі ўцекача ў каналізацыйным калектары, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Анатоль Кудзелка абвінавачваўся ў крадзяжы і рабунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі