У ліпені пачнецца будаўніцтва расійскага трубаправоду ў абыход Беларусі
Расійская кампанія «Транснефть» гатовая ў ліпені пачаць будаўніцтва трубапроваду ў абыход Беларусі. Пра гэта 14 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў кіраўнік кампаніі Сямён Вайншток. Паводле яго словаў, «Транснефть» толькі чакае адпаведнага рашэння расійскага ўраду.
Нагадаем, новы трубапровад будзе мець даўжыню 1200 кіламетраў і звяжа Унечу ў Бранскай вобласці і Прыморск у Ленінградскай вобласці. Магутнасць новай галіны Балтыйскай трубаправоднай сістэмы складзе 50 мільёнаў тон нафты ў год. Мяркуецца, што на будаўніцтва патрабуецца каля 2,5 мільярдаў долараў.
РИА «Новости»