У Літве перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі

У Літве перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі

У Літве перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі. Да яго быў прымацаваны груз — кантрабандныя цыгарэты.

Літоўскія памежнікі паведамляюць, што здарэнне адбылося ўвечары 3 лютага каля Шальчынінкая. Дрон удалося прымусова пасадзіць у двух кіламетрах ад мяжы з Беларуссю з дапамогай спецыяльнай апаратуры. Ён аказаўся самаробным. Груз — каля тысячы пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Чалавек, які кіраваў дронам, знойдзены не быў.

Гэта ўжо другі выпадак у 2022 годзе, калі беспілотны лятальны апарат выкарыстоўваецца для перавозкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі.

У Літве перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі
pasienis.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі