У Літве правераць 18 000 беларусаў, якія атрымалі ДНЖ да 2022 года

Беларуская акцыя ў Літве

Беларуская акцыя ў Літве / ELTA

У Літве сёлета плануюць праверыць больш за 18 000 беларусаў, якія атрымалі ў краіне дазвол на жыхарства да 2022 года — да ўведзеных тады абмежаванняў і праверак.

Усім давядзецца запоўніць апытальнік, які цяпер запаўняюць беларусы, якія прыязджаюць у Літву. "Мы зоймемся праверкай усіх беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве па працы да таго, як пачалі выкарыстоўваць апытальнік. У Літве такіх беларусаў каля 18 000, да 20 000", — перадае delfi.lt словы кіраўніцы Дэпартамента міграцыі Эвеліны Гудзінскайце.

Калі на чалавека знойдуць негатыўную інфармацыю, Дэпартамент міграцыі звернецца ў спецслужбы.

"Незапаўненне анкеты будзе расцэньвацца не на карысць такіх асобаў. А калі Дэпартамент дзяржбяспекі давядзе, што чалавек уяўляе пагрозу, то яго пазбавяць дазволу на жыхарства", — кажа Гудзінскайце.

Грамадзяне Беларусі і Расіі абавязаныя з лістапада 2022 года запаўняць анкету, адказваючы ў тым ліку на пытанні пра стаўленне да вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі