У Літве прайшла акцыя ў падтрымку пратэстаў у Беларусі

Акцыя ў Вільні
Акцыя ў Вільні

У Вільні 19 чэрвеня прайшлі акцыя ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі беларускай абшчыны і некаторыя літоўскія палітыкі. Арганізатар акцыі Павел Марыніч звярнуўся да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай аб увядзенні эканамічных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Двое супернікаў Лукашэнкі на выбарах 2020 года ўжо сядзяць. Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня ў Гродне, экс-банкіра Віктара Бабарыку — 18 чэрвеня ў Мінску. Увечары 18 і 19 чэрвеня ў падтрымку затрыманых прайшлі масавыя акцыі па ўсёй краіне. "Ланцуг салідарнасьці» ў пятніцу ўвечары завяршыўся затрыманнямі як удзельнікаў акцыі, так і журналістаў. Дакладнага ліку людзей, затрыманых учора, не ведаюць нават праваабаронцы. Толькі ў Мінску могуць быць затрыманыя не менш за 100 чалавек, імёны 80 чалавек ужо вядомыя. Але інфармацыя з рэгіёнаў практычна адсутнічае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі