У Літве за перавозку наркотыкаў асудзілі двух беларусаў
У судзе, ілюстрацыйнае фота
У літоўскім Панявежы адбыўся суд па справе аб кантрабандзе наркотыкаў. Размова ішла аб перавозцы паўтары тонны гашышу з Іспаніі ў Літву і Латвію. Фігурантамі справы былі 8 чалавек, у тым ліку двое грамадзян Беларусі, расказалі ў Генеральнай пракуратуры Літвы.
Фуру з наркотыкамі, якія былі схаваныя ў падлозе паўпрычэпа, спынілі ў 2019 годзе. Вялікагруз належаў кампаніі з Алітуса. Следчыя высветлілі, што наркотыкі прыбылі з Іспаніі і некаторы час захоўваліся ў сядзібе ў Алітускім раёне, але потым іх вырашылі перавезці ў Латвію. У гэты момант велікагрз і спынілі для праверкі.
Арганізатарам групы прызналі жыхара Алітуса, які знайшоў прадаўца, аплаціў тавар і арганізаваў перавозку. Яго прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі. Асуджаныя беларусы працавалі ў Літве дальнабойшчыкамі. Адзін з іх вёз груз з Іспаніі, але не прызнаў сваю віну. Яго прыгаварылі да 11 гадоў. Другі таксама быў датычны да гэтага рэйса, але вырашыў даць паказанні. У выніку атрымаў 6 год пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.