У Літве забаранілі сімвалы расійскай агрэсіі ва Украіне

У Літве забаранілі сімвалы расійскай агрэсіі ва Украіне

У Літве забаранілі публічна дэманстраваць георгіеўскую стужку ды іншыя сімвалы вайны Расіеі супраць Украіны. За гэта будзе пагражаць штраф, піша delfi.lt. 

У аўторак Сейм прыняў адпаведныя папраўкі да законаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і аб сходах. За папраўкі прагаласавалі 124 чальцы Сейма, супраць — адзін, два парламентары ўстрымаліся. Змены набудуць моц пасля таго, як іх падпіша прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа

Георгіеўская (чорна-аранжавая) стужка, а таксама літары Z і V, якія выкарыстоўваюць расійскія войскі пры ўварванні ва Украіну прыроўненыя да "сімвалаў таталітарных або аўтарытарных рэжымаў, якія гэтыя рэжымы выкарыстоўвалі або выкарыстоўваюць для прапагандавання ажыццёўленай або ажыццяўляемай імі агрэсіі, учыненых або ўчыненых злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў". 

За дэманстраванне такой сімволікі пагражае штраф — ад 300 да 700 еўра, а для юрыдычных асоб — да 1200 еўра. Штраф за паўторныя парушэнні — яшчэ большы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі