У Літве знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі
У Літве знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з калійнымі ўгнаеннямі з Беларусі, які рухаўся ў Клайпеду. Як пішуць літоўскія памежнікі, яны чакалі, што там можа быць кантрабанда. У нядзелю праверку наладзілі не на мяжы, а ў Шаўляйскім раёне. У адным з грузавых вагонаў з угнаеннямі знайшлі 18 чорных пакетаў з 25,5 тысячы пачкаў цыгарэт "NZ Gold" і "Minsk Capital MS".
А ў пятніцу ў тым жа Шаўляйскім раёне каля чыгункі знайшлі раскіданыя пакеты з 22 тысячамі цыгарэт. Мяркуецца, што іх выкінулі з цягніка, каб цыгарэты забралі супольнікі. Праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.