У Літву з Беларусі экстрадыравалі двух чалавек

Грамадзянін Літвы, затрыманы ў Беларусі

Грамадзянін Літвы, затрыманы ў Беларусі / МУС

Беларусь перадала Літве двух чалавек, якіх падазраюць па крымінальных справах, паведамляе прэс-служба МУС РБ.

Абодва былі абвешчаныя ў вышук праз Інтэрпал. 20-гадоваму мужчыну інкрымінуюць незаконнае абарачэнне какаіну і канабісу, а 58-гадовага літоўца падазраюць у наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў нажом.

У МУС паведамілі, што аднаго з іх затрымалі ў Мінску, другога — у Магілёве.

Працэдура перадачы адбылася ў памежным пункце пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі