У лонданскай галерэі парэзалі карціну Пікаса коштам у $26 млн

У лонданскай галерэі парэзалі карціну Пікаса коштам у $26 млн

У галерэі сучаснага мастацтва “Тэйт” у Лондане вандал пашкодзіў карціну мастака Пабла Пікаса. Палатно “Бюст жанчыны” коштам больш за 26 мільёнаў долараў парэзалі.

Злачынства адбылося яшчэ 28 снежня. У ім падазраюць 20-гадовага лонданца Шакіла Мэсі, ён арыштаваны. Суд адмовіўся выпусціць Мэсі пад залог — ён застанецца пад вартай як мінімум да 30 студзеня. Хлопец адмаўляе ўсе абвінавачанні.

У лонданскай галерэі парэзалі карціну Пікаса коштам у $26 млн
"Бюст жанчыны" працы Пабла Пікаса

На “Бюсце жанчыны” намаляваная палюбоўніца Пабла Пікаса Дора Маар. Праца была напісаная ў Парыжы 5 траўня 1944 года, у апошнія месяцы нацысцкай акупацыі. Зараз з карцінац працуюць рэстаўратары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі