У Лунінцы памёр 49-гадовы падпалкоўнік міліцыі, у якога выявілі COVID-19

У Лунінцы памёр 49-гадовы падпалкоўнік міліцыі, у якога выявілі COVID-19

У Брэсцкай абласной лякарні памёр 49-гадовы падпалкоўнік міліцыі Сяргей Сухараў. Як піша "Медиа-Полесье", ветэран МУС быў на пенсіі, але працягваў працаваць у ваенізаванай ахове на станцыі Лунінец.

Па словах калег, Сухарава шпіталізавалі на пачатку траўня — спярша ў Лунінцы, потым перавялі ў Брэст. Па тэлефоне ён расказаў калегам, што ў яго пацвердзіўся тэст на каранавірус.

Хаваць ветэрана будуць у закрытай труне, але з усімі воінскімі ўшанаваннямі.

За месяц гэта другая падобная смерць ветэрана лунінецкай міліцыі. Раней паёмр 62-гадовы маёр у адстаўцы Леанід Несцяровіч. Яго экстранна шпіталізавалі ў Пінскую лякарню, дзе мужчына два тыдні быў у рэанімацыйным аддзяленні і памёр. Пахавалі яго з воінскімі ўшанаваннямі, у закрытай труне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі