У Лунінецкім раёне з табельнай зброі застрэліўся 25-гадовы афіцэр

Трагічнае здарэнне адбылося ў 9.05 у нядзелю, 2 лістапада. Старэйшы лейтэнант заступіў на дзяжурства ў адной з вайсковых частак, якая базуецца каля Лунінца. Неўзабаве ён застрэліўся з пісталета.

Як паведамляе сайт media-polesye.by, малады мужчына — ўраджэнец Бабруйска. У Лунінецкі раён ён трапіў па размеркаванні. Сям'і афіцэр стварыць не паспеў.

Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляе прычыны, якія падштурхнулі вайскоўца на самагубства.

Партал tut.by дадае, што здарэнне адбылося ў вайсковай частцы 65408, на тэрыторыі радыётэхнічнага цэнтра. Старэйшы лейтэнант дастаў пісталет, прыставіў яго да галавы і стрэліў. Параненага завезлі ў рэанімацыю мясцовай бальніцы, дзе ён памёр. Загінуламу было 25 гадоў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі