У Лунінецкім раёне застрэлілі траіх чалавек, падазраваны — 66-гадовы мужчына

У Лунінецкім раёне застрэлілі траіх чалавек, падазраваны — 66-гадовы мужчына

У Лунінецкім раёне здзейсненае трайное забойства. Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, увечары 8 сакавіка ў міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што на яе здзяйсняюць напад. На месца выехалі нарады міліцыі і група следчых. Праваахоўнікі знайшлі ўжо тры трупы з агнястрэльнымі раненнямі, а таксама мужчыну, які спрабаваў здзейсніць суіцыд.

Як пазней высветлілася, 66-гадовы падазраваны 8 сакавіка гасцяваў у сваёй цешчы. Паміж сямейнікамі ўзнікла сварка і тады мужчына ўзяў у рукі ружжо. Ён страляў у сваю 56-гадовую жонку, яе 50-гадовага брата, а таксама ў цешчу, якой было 78 гадоў. Усе сканалі на месцы здарэння. Пасля гэтага нападнік стрэліў сабе ў галаву, але застаўся жывы.

Цяпер падазраваны знаходзіцца ў лякарні, дзе да яго прыстаўлены канвой. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 (забойства) КК. Раней мужчына не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Дазволу на захоўвання зброі не меў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі