У Львове затрымалі беларуса, якога шукалі за крадзяжы аўтамабіляў

На чыгуначным вакзале Львова затрымалі 27-гадовага беларуса, жыхара Магілёўскай вобласці, які быў абвешчаны ў міжнародны вышук за крадзяжы аўтамабіляў.  Як паведамляе сайт glavred.info, днямі ў Львоў прыедуць беларускія праваахоўнікі для экстрадыцыі злачынцы. Высветлілася, што ва Ўкраіне ён знаходзіўся 4 месяцы і вырашыў зарабляць на жыццё тым жа — крадзяжамі машын.