У лякарнях Брэста ляжаць 223 пацыенты з пнеўманіямі

У лякарнях Брэста ляжаць 223 пацыенты з пнеўманіямі

223 пацыенты з пнеўманіямі ляжалі ў лякарнях Брэста па стане на раніцу 30 верасня. Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Чыноўнік паведаміў, што даклад па сітуацыі ад галоўнага лекара Брэста ён атрымоўвае штодня. 

На раніцу серады 13 чалавек былі ў рэанімацыі, восем падключаныя да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

"На жаль, абстаноўка, хай і не катастрафічна, але зноў пагаршаецца", — дадае Рагачук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі