У Ляхавіцкім раёне дзеці паднялі з дна вадаёма каля ста патронаў

Частка знойдзеных патронаў

Частка знойдзеных патронаў / sudexpert.gov.by

Больш за 100 патронаў, прыдатных да стральбы, былі знойдзеныя на дне і беразе аднаго з вадаёмаў у Ляхавіцкім раёне. Прычым большасць з іх паспела пабываць у руках дзяцей. Хлопчыкі знайшлі гэтыя патроны, калі купаліся. Адзін з іх аднёс патроны ў школу. Гэта заўважыла маці і расказала пра знаходку сына міліцыі.

Высветлілася, што "аналагічны арсенал быў яшчэ ў некалькіх хлопцаў", гавораць у брэсцкім упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. Пасля размовы з дзецьмі супрацоўнікі міліцыі агледзелі вадаём і прыбярэжную тэрыторыю. Сабралі там яшчэ каля 20 патронаў. Усяго на экспертызу было перададзена 105 штук. 103 з іх былі прыдатныя для стральбы з наразной агнястрэльнай зброі. Пачалася праверка.

В Ляховичском районе дети подняли со дна водоема около ста патронов
Вадаём, дзе былі знойдзеныя патроны / тут і далей фота sudexpert.gov.by
В Ляховичском районе дети подняли со дна водоема около ста патронов
В Ляховичском районе дети подняли со дна водоема около ста патронов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі