"У любы момант": ЦВК сказаў, калі гатовы правесці наступныя выбары

Выбары

Выбары / t.me/rada_vision

Цэнтрвыбаркам гатовы правесці наступныя прэзідэнцкія выбары "ў любы момант", цытуе БелТА старшыню ЦВК Ігара Карпенку. Па законе яны павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

"Рашэнне аб прызначэнні выбараў прымае Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. <...> Таму будзем чакаць рашэння Палаты прадстаўнікоў. ЦВК гатовы да правядзення выбараў у любы момант", — сказаў Карпенка.

Паводле звестак арганізацыі былых сілавікоў BELPOL дата наступных выбараў ужо вызначаная — 23 лютага 2025 года. Там кажуць, што ўжо нават распрацаваныя "падрабязныя планы"выбарчай кампаніі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі