У Магілёўскай вобласці рыхтуюць стабілізацыйныя фонды харчоў
Магілёўскі аблвыканкам запатрабаваў павялічыць на 10% аб’ёмы закладкі стабілізацыйнага фонду садавіны і гародніны, паведамляе Радыё Свабода. Чыноўнікі чакаюць, што мясцовыя харчы будуць вывозіцца ў сумежныя краіны, бо там неўраджай. Ці прагназуюць магілёўскія чыноўнікі масавы вываз з рэгіёну мяса-малочных харчоў, з паведамленняў афіцыйных крыніц незразумела. Тым часам усё тыя ж афіцыйныя крыніцы прызнаюць, што ў некаторых раёнах Магілёўшчыны дагэтуль няма сучасных сховішчаў гародніны, і толькі на наступны год іх там збіраюцца будаваць.
Што да малака, то на мінулым тыдні прызнавалася, што яго не хапае для прадпрыемстваў перапрацоўкі. Бракуе таксама кармоў для жывёлаў. У некаторых гаспадарках каровы ўжо пераведзеныя на зімовае харчаванне.