У Магілёўскім аблвыканкаме адбылося задымленне

У Магілёўскім аблвыканкаме адбылося задымленне

23 лістапада ў 13:25 магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў будынку аблвыканкама спрацавала сістэма перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях "Маланка".

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС высветлілі, што ў кабінеце на чацвёртым паверсе здарылася кароткае замыканне. Як кажуць ратавальнікі, адбылося задымленне.

Пацярпелых пры інцыдэнце няма. Абставіны высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі