У Магілёўскім раёне знойдзенае гняздо стэпавага мышалова — упершыню за 101 год

У Магілёўскім раёне знойдзенае гняздо стэпавага мышалова — упершыню за 101 год

Фатограф-анімаліст Уладзімір Бондар знайшоў у Магілёўскім раёне гнездаванне стэпавага мышалова (Circus macrourus). Гэта надзвычай рэдкая для Беларусі птушка апошні раз гнездавала ў нашай краіне ў 1916 годзе.

Бондар тры дні пільнаваў птушку на прыбраным полі азімага рапсу. 15 ліпеня ён сфатаграфаваў злётка мышалова. Спецыялісты з www.florafauna.by пацвердзілі, што гэта менавіта стэпавы мышалоў.

У Магілёўскім раёне знойдзенае гняздо стэпавага мышалова — упершыню за 101 год

Птушка была на тым жа полі 18 ліпеня, калі ў фатографа атрымалася зрабіць больш здымкаў. Аднак не было ўпэўненасці, што мышалоў менавіта беларускі, а не прыляцеў да нас, напрыклад, з Расіі.

Пазней арнітолагі заўважылі побач з птушанём дарослую самку. Гэта вырашыла спрэчкі аб паходжанні маладой птушкі на карысць Магілёўшчыны.

Рэгістрацыя гнездавання стэпавага мышалова стане навуковым фактам, калі будзе зацверджаная Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй (БАФК), паведамляе birdwatch.by.

У Магілёўскім раёне знойдзенае гняздо стэпавага мышалова — упершыню за 101 год

Мышаловы занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта адзіная драпежная птушка, якая гняздуе на зямлі. Для таго, каб схаавць гняздо, птушкам патрэбная параўнальна высокая расліннасць. І калі яны выбіраюць для гнездавання палі, што неўзабаве будуць скошаныя, яны трапляюць у пастку. 

Шматгадовыя травы і люцэрну скашваюць звычайна да канца мая, і ўсе кладкі мышаловаў у такіх месцах гінуць. А азімыя зерневыя і рапс даюць шанец выляцець як мінімум некаторым птушанятам. Час ад адкладкі яйка да вылету птушанятаў з гнязда займае ў мышаловаў каля двух месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі