У Магілёве асуджаны мужчына, які падчас сэксу цяжка траўмаваў жанчыну
У Магілёве асуджаны мужчына, які падчас сэксу цяжка траўмаваў жанчыну. Яна памерла ад страты крыві. Як інфармуе сайт mogilevnews.by, здарэнне адбылося два гады таму. 30-гадовы мужчына разам са сваёй знаёмай распіваў алкаголь у пад'ездзе шматкватэрнага дома. Пад яго ўздзеяннем у іх і ўзнікла інтымная сувязь, якая скончылася трагічна. У выніку неасцярожных дзеянняў мужчыны жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.
З-за таго, што выпадак неардынарны, судовае следства працягвалася больш за год. У выніку суд Кастрычніцкага раёна адправіў мужчыну на 5 гадоў у папраўчую калонію ўзмоцненага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у нанясенні пашкоджання, небяспечнага для жыцця, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Прысуд ужо набыў законную сілу.